Арганізацыя працэдур закупак
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.01.2019 № 11 "Аб холдынгу "Белрэсурсы" дзяржаўнае гандлёва-вытворчае аб'яднанне "Белрэсурсы" з 01.07.2019 пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.
Гэтым жа Указам унесены змяненні ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.01.2007 г. № 53 "Аб некаторых пытаннях пераўтварэння Беларускага канцэрна па матэрыяльных рэсурсах" у частцы выключэння функцый арганізатара па правядзенні працэдур дзяржаўных закупак тавараў у выпадку прыняцця рашэння заказчыка аб гэтым.
Улічваючы выкладзенае, згодна са статутам ААТ «Белрэсурсы» – кіруючая кампанія холдынгу «Белрэсурсы» з 01.07.2019 таварыства ў якасці арганізатара праводзіць працэдуры закупак тавараў (работ, паслуг) толькі для даччыных кампаній холдынгу «Белрэсурсы» (незалежна ад крыніцы фінансавання), а таксама органаў дзяржаўнага кіравання (за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту) у адпаведнасці з даручэннем Савета Міністраў.
